Адбылася прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная правядзеньню 16 верасьня “Вялікага джынсавага фэсту за свабоду”. У прэс-канфэрэнцыі ўзялі ўдзел заяўнікі акцыі намесьнік страшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, валянтэр грамадзкай кампаніі “За свабоду” Павел Юхневіч, журналістка Ірына Халіп, а таксама лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч. Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што, у сёньняшняй палітычнай сытуацыі лічыць мэтазгодным правядзеньне дэмакратычнымі сіламі мірных вулічных акцыяў пратэсту: "Вызваленьне палітычных вязьняў і праўда пра зьнікненьне палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў ёсьць адной з галоўных мэтаў нашай дзейнасьці. Гэтыя пытаньні мы будзем ставіць перад рэжымам да таго часу, пакуль не дазнаемся ўсёй праўды пра тое, хто стаіць за зьнікненьнямі людзей, і пакуль у Беларусі будзе заставацца хоць адзін палітзьняволены. Падзеі ў сакавіку бягучага году даказалі ўсяму сьвету і, перш за ўсё, нам самім, што беларусы – народ, што нам не ўсё роўна, як будзе жыць наша краіна. 16 верасьня стане дэманстрацыяй нашых памкненьняў да таго, каб Беларусь была справядлівай, а палітыка ў нашай краіне была дэмакратычнай і празрыстай". Дазвол на правядзеньня акцыі пакуль не атрыманы, але, як адзначыў Віктар Івашкевіч, “у заяўцы ўсё аформлена паводле патрабаваньняў закону, любыя прапановы ў рамках закону мы прымем дабразычліва”. “Мы заклікаем людзей выйсьці на вуліцу, - сказаў Віктар Івашкевіч, - а не сядзець дома з запаленымі сьвечкамі. Я лічу, што канцэрт можна лічыць сьвяткаваньнем гадавіны правядзеньня акцыяў салідарнасьці 16 кожнага месяца. Заклікаю людзей прыходзіць на сьвята ў джынсавай вопратцы й зь бел-чырвана-белымі стужкамі альбо сьцяжкамі”. pbnf.org гэтая Халіп усюды ўлезе
| Каментары наведвальнікаў:| | братка Сапрауды,гэтая Хартыя тольки "карцинку" заужды хоча,а на людзёу-ёй усё-роуна 07.09.06 20:36 |
адказаць
| |